Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55384 документов. Показано: 17 за последние 30 дней.

Ад "дыктатуры пралетарыяту" да "кіруючай сілы КПБ"   / Ляўковіч, Алена /

15 сакавіка мы будзем адзначаць 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Асноўнага Закона нашай незалежнай краіны. Пра тое, з чаго пачыналася, як трансфармаваўся Асноўны Закон беларусаў за час існавання сацыялістычнай рэспублікі, у гутарцы з Валянцінам Мазецам, кандыдатам гістарычных навук, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   14.03.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Год новы, сто шосты...   / Ляўковіч, Алена /

ак склалася, што гэта важная для беларусаў дата «схавалася» за самае любімае і доўгачаканае свята — Новы год. 1 студзеня за святочна-бліскучымі віншаваннямі мы мала згадваем пра іншую нагоду — менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе было абвешчана аб стварэнні ССРБ — Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, якая стала пасля БССР, а крыху больш за трыццаць гадоў назад — Рэспублікай Беларусь. Атрымліваецца, 1 студзеня — ні больш, ні менш — дзень нараджэння нашай дзяржавы. Пра гэта - гутарка з загадчыкам аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Траццяком.

Источник: Звязда,   29.12.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
На скрыжаванні чужых інтарэсаў   / Ляўковіч, Алена /

Сярод шматлікіх падзей першых дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя падпісанне Брэсцкага міру, якое адбылося 3 сакавіка 1918 года, адна з самых невядомых старонак для нават зацікаўленага гісторыяй чалавека. Разабрацца, «хто на кім стаяў» сто чатыры гады назад і якое наша месца ў згаданай падзеі, дапамагае загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Сяргей Траццяк.

Источник: Звязда,   03.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Чаму палітычны праект пад назвай «БНР» не атрымаў рэальнага зместу   / Ляўковіч, Алена /

З Валянцінам МАЗЕЦАМ, кандыдатам гістарычных навук, супрацоўнікам аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН, размаўляць пра гэту самую навейшую гісторыю нашай краіны, асабліва даваенную, заўсёды надзвычай цікава. Ён з лёгкасцю выдае і тлумачыць факты, якія для большасці жыхароў нашай краіны, нават тых, хто лічыць сябе адукаванымі патрыётамі, — са сферы «нешта недзе чуў». А і праўда — ці шмат мы ведаем, што адбывалася на гэтай зямлі ў калатнечы рэвалюцый і Першай сусветнай? У найлепшым выпадку згадаем Брэсцкі і Рыжскі мір, БНР і БССР, і то без асаблівых падрабязнасцяў.

Источник: Звязда,   23.03.2021
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
«Вялікі беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве»   / Ляўковіч, Алена /

Прызнайцеся, калі сёння хтосьці ў вас спытае, якая значная для Беларусі падзея адбылася роўна 81 год таму, наўрад ці ўдасца штосьці хутка ўспомніць. А між тым гэту дату варта ведаць. 14 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет БССР на пазачарговай сесіі прыняў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР».Распавядае пра гэта Валянцін Мазец, супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН.

Источник: Звязда,   14.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Роўна 81 год таму аб'яднанне Беларусі было аформлена юрыдычна. Цікавыя дэталі — у размове з гісторыкам Валянцінам Мазецам   / Ляўковіч, Алена /

Што такое была Рабочая гвардыя ўзору 1939-га, з чым 66 дэлегатаў з Заходняй Беларусі ездзілі ў Маскву, і які помнік меліся ўстанавіць у Беластоку.

Источник: Звязда,   13.11.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Сцяпан Некрашэвіч. Руплівец мовы   / Ляўковіч, Алена /

Настаўнік, салдат на перадавой Першай сусветнай, апантаны нацыянальнай ідэяй эсэр — ідэйны праціўнік бальшавікоў, супрацоўнік Наркамата асветы Савецкай Беларусі, ініцыятар і першы кіраўнік Інстытута беларускай культуры, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук, дырэктар Інстытута мовазнаўства, ссыльны, пазбаўлены ўсіх званняў і рэгалій, асуджаны і расстраляны "вораг народа", рэабілітаваны і адноўлены на пасадзе акадэміка... Яго біяграфія так падобная на біяграфіі іншых дзеячаў таго часу. А вось гэта — менавіта пра яго, Сцяпана Некрашэвіча: апантаны філолаг, у многім дзякуючы якому беларуская мова з вуснай "мужыцкай" ператварылася ў мову народа асобнай рэспублікі — з правіламі, слоўнікамі, тэрміналогіяй.

Источник: Звязда,   06.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАННаука и общество
Уладзімір Пічэта. Першы рэктар   / Ляўковіч, Алена /

Уладзімір Іванавіч Пічэта не быў палымяным рэвалюцыянерам, заўзятым марксістам ці бальшавіком. Ён проста аддана займаўся той справай, якую ўмеў рабіць на выдатна, — быў Гісторыкам і Выкладчыкам, акадэмикам АН БССР. Нам пашанцавала, што свой талент і імпэт на працягу дзесяці гадоў гэты чалавек скіроўваў менавіта на Беларусь. На стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі ў нашай краіне, на стварэнне гісторыі беларускага народа. Ці не зашмат для аднаго чалавека? Тады лічылася не зашмат. То былі часы вялікіх амбіцый і вялікіх здзяйсненняў.

Источник: Звязда,   23.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАННаука и общество
Усевалад Ігнатоўскі. Марксісцкі летапісец   / Ляўковіч, Алена /

Сёння мы згадваем пра Усевалада Ігнатоўскага як пра выдатнага гісторыка, палымянага барацьбіта за ідэалы рэвалюцыі, чалавека, дзякуючы якому ў рэспубліцы з'явілася Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Нацыянальная бібліятэка, які меў самае непасрэднае дачыненне да адкрыцця галоўнага ўніверсітэта Беларусі і да таго, што беларуская мова займела ўсе атрыбуты мовы дзяржаўнай — правілы, правапіс, падручнікі. Так распарадзілася яго лёсам рэвалюцыя, яна ж, па сутнасці, падняла яго на самую вяршыню, а пасля абрынула ўніз з такой сілай, што выжыць было проста немагчыма.

Источник: Звязда,   19.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАНИстория НАННаука и общество
Аляксандр Чарвякоў. «Усебеларускі стараста»   / Ляўковіч, Алена /

Яго лёс — ці­ка­вы, су­пя­рэч­лі­вы і ўрэш­це тра­гіч­ны, мог бы стаць доб­рай ас­но­вай для се­ры­я­ла на сю­жэт з най­ноў­шай гіс­то­рыі. За свае со­рак пяць ён зра­біў бліс­ку­чую па­лі­тыч­ную кар'­е­ру, па­знаў усю сло­дыч і го­рыч ула­ды, ад­стой­ваў сваю па­зі­цыю і быў вы­му­ша­ны пад­па­рад­ка­вац­ца, ста­ра­ўся за­стац­ца на пла­ве і вы­жыць, ледзь не тра­піў пад страш­ную ма­шы­ну рэ­прэ­сій, але змог яе па­збег­нуць, сва­ёй ру­кой па­зба­віў­шы ся­бе жыц­ця... Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Чар­вя­коў — пер­шы кі­раў­нік Са­вец­кай Бе­ла­ру­сі. Пра акалічнасці яго жыцця рас­каз­вае за­гад­чык ад­дзе­ла на­вей­шай гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі Ін­сты­ту­та гіс­то­рыі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Беларусі Сяр­гей Трац­цяк.

Источник: Звязда,   24.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Боль гісторыі   / Ляўковіч, Алена /

Праз прызму сучаснасці на трагедыю беларускіх спаленых вёсак паглядзелі ўдзельнікі круглага стала, арганізаванага ў Выдавецкім доме "Звязда". Удзел у абмеркаванні ўзялі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ірына Варанкова, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НН Беларусі Аляксей Літвін і інш.

Источник: Літаратура і мастацтва,   23.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Аб чым званы Хатыні званяць сёння?   / Ляўковіч, Алена /

Заўтра спаўняецца роўна 75 гадоў, як фашысцкія карнікі спалілі разам з людзьмі невялікую лясную вёсачку Хатынь пад Лагойскам. Што мы павінны зрабіць, як дзейнічаць, пра што ведаць, каб Хатынь на нашай зямлі, на нашым кантыненце, на нашай планеце ніколі не паўтаралася? Праз прызму сучаснасці на трагедыю беларускіх спаленых вёсак паглядзелі ўдзельнікі круглага стала, у тым ліку акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Аляксей Літвін, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі Ірына Варанкова.

Источник: Звязда,   21.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
У пэўны час, у пэўным месцы   / Ляўковіч, Алена /

Падчас круглага стала, прысвечанага падзеям стагадовай даўнасці, якія разгортваліся ў Беларусі, удзельнікі дыскусіі не абышлі ўвагай асоб, якія ўзялі на сябе смеласць у канцы 1917 года абвясціць аб праве беларусаў на самастойнае нацыянальнае дзяржаўнае ўтварэнне і пачаць ажыццяўляць гэту ідэю. За адну гэту ідэю — даць беларусам сваю дзяржаўнасць — мы павінны як мінімум пра іх ведаць. Як і пра тыя варункі, у якіх яны спрабавалі дадзеную ідэю ажыццявіць. Менавіта пра гэта гутарка з Валянцінам Мазецам, супрацоўнікам аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   14.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
"Няма на зямлі таго шчасця і гора, якога б ты нам перадаць не магла..."   / Ляўковіч, Алена /

Як з мовай абыходзяцца тыя, хто ёй карыстаецца? У круглым стале, прымеркаваным да Дня роднай мовы, прынялі ўдзел першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ірына Кандраценя, дактарант Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Кацярына Ганчарэнка, загадчык сектара камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Уладзімір Кошчанка і інш.

Источник: Звязда,   21.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
1918-ты: набыткі і страты   / Ляўковіч, Алена /

Сто гадоў таму на нашай зямлі адбываліся надзвычай цікавыя, у многім неадназначныя і нярэдка лёсавызначальныя для нашага народа падзеі. Што адбывалася ў той час? Гэтыя пытанні абмяркоўвалі Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, Міхаіл Касцюк, акадэмік, доктар гістарычных навук, Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук, Сяргей Траццяк, загадчык аддзела навейшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук, Валянцін Мазец, кандыдат гістарычных навук, Рыгор Кастусёў, старшыня БНФ «Адраджэнне».

Источник: Звязда,   17.01.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Спазнаваць Радзіму і саміх сябе   / Ляўковіч, Алена /

Рэдакцыяй газеты "Звязда" быў арганізаваны "круглы стол" "Практычнае краязнаўства як важны складнік сучаснай гісторыі краіны і патрыятызму", удзел у якім прыняў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда,   29.05.2014
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
На шырокі прастор   / Ляўковіч, Алена /

На­цы­я­наль­ная куль­ту­ра: як су­мяс­ціць тра­ды­цыі і су­час­ныя фор­мы? Менавіта гэтае пытанне прапанавалі абмеркаваць удзельнікам «круглага стала», які адбыўся ў рэдакцыі газеты «Звязда». У размове ўдзельнічалі: член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па культуры, адукацыі і навуцы Наталля Кучынская, галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Людміла Лебедзь, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН, доктар мастацтвазнаўства Валерый Жук, загадчык аддзела старажытнай беларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Лазука і іншыя.

Источник: Звязда,   15.02.2014
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАН